Каляндар мерапрыемстваў

Паказаць падзеі па тыпу
« Пятніца Люты 16, 2018 »
Пят
Начало: 16.02.2018 17:30

Жарсць і жорсткасць літаратурнай барацьбы дваццатых, бескампрамісныя пазіцыі яе завадатараў, падводныя камні асабістых крыўд і палітычных рашэнняў – рэканструкцыя падзей тых легендарных часоў адбудзецца наўпрост на вачах здзіўленых гледачоў. Васіль Дранько-Майсюк абароніць гонар “Узвышша”, і ягонымі вуснамі будуць прамаўляць Уладзімір Дубоўка, Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Уладзімір Жылка. Ганна Севярынец выступіць ад імя Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага.



®