Мужчына кахае Жанчыну

26 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Мужчына кахае Жанчыну”. Вас чакаюць лепшыя вершы пра каханне ад беларускіх паэтаў ХХ ст.: Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Уладзіміра Дубоўкі, Тодара Кляшторнага, Пятра Глебкі, Анатоля Вярцінскага і інш.

Іх паэзія была пачуццёвай, яркай, прыцягальнай. Яна вызначалася артыстызмам, вытанчанасцю, эмацыянальнасцю.

Для многіх будуць адкрыццём асобныя вершы згаданых паэтаў. Пра што яны марылі, каго кахалі, ці шанцавала ім у каханні? Пра ўсё гэта вы даведаецеся, калі завітаеце на нашу вечарыну.  

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.
Вершы чытаюць Алена Баярава, вядучая актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, і Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей:
дарослыя – 4 руб.
студэнты і навучэнцы – 2 руб.

865