Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта

30 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта”, прысвечанаю жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў “Пахне чабор” і “Александрына”.

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам. Ён аўтар адных з самых пранікнёных вершаў пра каханне, у сваіх паэмах адзін з першых сярод беларускіх паэтаў вывеў вобраз непераможнага героя (паэма “Кастусь Каліноўскі”), не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў былым сталінскім зняволеным, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю, за што яго вельмі любіў Уладзімір Дубоўка.

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, гледачы пазнаёмяцца з малавядомымі (але ад гэтага не меней шыкоўнымі) вершамі.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей:
дарослыя – 4 руб.
студэнты і навучэнцы – 2 руб.

817