Мерапрыемства «Белы, паганы грыб»

26 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Белы, паганы грыб”.

Ядзерная энергія – жудасная і пры гэтым цудоўная сіла. Пры радыеактыўным распадзе, які адбываецца ў атаме, вылучаецца каласальная колькасць энергіі, якую людзі спрабуюць выкарыстоўваць. Далёка не ўсе спробы адпавядаюць назве “мірны атам”, бо чалавецтва вынайшла, напрыклад, ядзерную зброю. Таксама далёка не ўсе карысныя спробы становяцца паспяховымі. Для нас, сучаснікаў, прыкладам і відавочным наступствам выкарыстання ядзернай энергіі стаў выбух нa Чapнoбыльcкaй aтaмнaй элeктpacтaнцыi. Гэтaя кaтacтpoфa зpaбiлa жыццё i лёc Бeлapyci тpaгeдыйнa злoмнымi, pacкoлaтымi нa два пepыяды: дa Чapнoбыля i пacля. Пacтyпoвa Чapнoбыль кapдынaльнa пaмяняў пoгляды i ўяўлeннi бeлapycкix пicьмeннiкaў, паўплываў нa ixняe cвeтaбaчaннe i cвeтaaдлюcтpaвaннe — пpaдвызнaчыў дpaмaтычны пaфac, cyмныя i змpoчныя фapбы.

На лекцыі “Белы, паганы грыб” пагаворым пра ядзерную энергію, згадаем гісторыю чарнобыльскай трагедыі, паслухаем самыя кранальныя творы беларускіх аўтараў аб гэтай незагойнай ране на целе беларушчыны.

 

Уваход вольны!

661