Мерапрыемствы да Года Кнігі


Літаратурны музей Петруся Броўкі далучаецца да плана мерапрыемстваў у выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 618 ад 30.12.2011 “Аб аб’яўленні 2012 года Годам кнігі”.
З пачатку года ў музеі прайшлі шматлікія мерапрыемствы ў рамках “Года Кнігі” (інфармацыя аб іх на старонцы музея), правядзенне якіх будзе працягвацца да канца 2012 года.
У рамках праекта “Беларускія пісьменнікі дзецям” у музеі працягвае фарміравацца "Клуб юных літаратараў", які аб'яднае дзяцей і моладзь.
Дзейнасць клуба: правядзенне прэзентацый твораў, вызначэнне іх мастацкіх і выхаваўчых якасцей; правядзенне конкурсаў на лепшы твор; удзел у творчых сустрэчах.
Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае дзяцей і моладзь горада Мінска і рэспублікі да ўдзелу ў дзейнасці клуба.
У Вас з'явілася магчымасць стаць адным з удзельнікаў "Клуба юных літаратараў", праявіць свае творчыя сілы, паказаць талент, магчыма, "знайсці сябе", пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, сустрэць новых сяброў.
З пытаннямі і прапановамі звяртацца па тэл. 327 27 50
У снежні ў музеі запланавана імпрэза з нагоды 50-годдзя з дня нараджэння Андрэя Скарынкіна. Падрабязнасці аб вечарыне з’явяцца пазней.
Узнікненне і развіццё кнігі звязана з развіццём пісьменнасці і мовы, літаратуры і мастацтва, навукі і тэхнікі, з гісторыяй развіцця чалавечага грамадства.
****Папярэднік друкаванай кнігі - рукапісная кніга. Першыя спробы кнігадрукавання зроблены ў сярэдзіне 11 ст. ў Кітаі. Першую друкаваную кнігу ў Еўропе выдаў І.Гутэнберг (15 ст.), першую беларускую кнігу - Ф.Скарына (1517г.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі першыя кнігі на старабеларускай мове выдадзены С.Будным у 1562г. у Нясвіжы.





®