Выстава "Дружба народов"


Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае
на адкрыццё выставы
ПРЭС-РЭЛІЗ

27 лютага 2013 г. а 14 гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё выставы “Дружба народов”.

Выстава прысвечана раману П.Броўкі “Калі зліваюцца рэкі”. На выставе будуць прадстаўлены прадметы з фонду музея, якія экспануюцца ўпершыню (рукапісы, машынапісы рамана і інш.).

У 1951г. П.Броўка задумаў напісаць твор аб будаўніцтве электрастацыі калгасамі трох рэспублік. У аснову рамана “Калі зліваюцца рэкі” пакладзен канкрэтны факт – будаўніцтва электрастанцыі “Дружба народаў” на возеры Дрысвяты, якое знаходзіцца на мяжы трох рэспублік: Літвы, Латвіі і Беларусі. У Дрысвятах у 1951 г. адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў, на якім было прынята рашэнне аб будаўніцтве супольнай міжкалгаснай ГЭС. Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў» адбылося 19 ліпеня 1953 года ў прысутнасці 20 тысяч чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. Гідраэлектрастанцыя на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб'ектам на Браслаўшчыне.

Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск ў эксплуатацыю асвятляўся савецкімі СМІ — ад раённых газет да цэнтральнай “Праўды”, а таксама ў газетах некаторых сацыялістычных краін. Будоўлі прысвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават аперэта (эпічная “Братская поэма” Э.Межэлайціса, аперэта “В краю голубых озёр” А.Жылінскіса, вершы А.Астрэйкі і А.Русака, раман “Калі зліваюцца рэкі” П.Броўкі, па матывах гэтага рамана пастаўлены балет “Свет и тени” (кампазітар Г.Вагнер).

Раман быў перакладзены на рускую, украінскую, туркмескую, узбекскую, малдаўскую, румынскую, літоўскую і латышскую мовы. Як адзін з лепшых празаічных твораў, раман “Калі зліваюцца рэкі” ў 1959 г. быў удастоены дзяржаўнай рэспубліканскай прэміі імя Якуба Коласа.

Праграма мерапрыемства:
14.00 – 14.40 – прэзентацыя выставы;
14.40 – 15.00 – праслухоўванне сюіты з балета “Святло і цені” кампазітар Г.Вагнер.

Наш адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі, г.Мінск, вул. К.Маркса, 30 (код дамафона “Музей-4”).
Кантактны тэлефон: (017) 327 27 50
Уваход для наведвальнікаў у дзень адкрыцця выставы вольны.

97