Чытаем сваё. Класіка. Мсціслаўцы. Сяброўства падчас чумы

30.03.2018 17:30

Куды бягуць тры сцежкі з роднага гораду? Ці ёсць месца сяброўству ў страшны час? Тры выбітныя паэты, адзін з якіх лёг у Курапатах, другі знік без вестак падчас вайны, трэці – ардэнаносец і ўлюбёнец улады – усё жыццё хаваў у сэрцы боль за сяброў. Што іх яднала і што раз’ядноўвала? Што набыла і страціла літаратура ў іх асобах? Гэта сапраўды самая прыгожая і самая трагічная гісторыя сапраўднага сяброўства ў міжваенны час – час, што быў горшы за чумны.

Вершы Аркадзя Куляшова, Юлія Таўбіна, Змітрака Астапенкі чытаюць землякі паэтаў-мсціслаўцаў.

Вядоўца – Ганна Севярынец.



®