Новы год у Броўкі

26.12.2018
14.01.2019

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае дзяцей і дарослых на выставу "Новы год у Броўкі" за святочным настроем і адчуваннем асобай атмасферы, якая была ў сем’ях беларусаў падчас навагодніх святаў ужо больш за паўстагоддзя таму. Нам прыемна будзе здзівіць вас даўнейшымі елачнымі ўпрыгожваннямі, расказаць пра іх гісторыю. Навагоднія паштоўкі з розных краін, якія прыходзілі на адрас народнага паэта Петруся Броўкі, а таксама іншых вядомых дзеячоў беларускай культуры, парадуюць вас шырынёй сваёй геаграфіі і вельмі розным дызайнам, які перадае не толькі святочны настрой, але і подых адпаведнага часу.

На выставе прадстаўлены навагоднія паштоўкі 1940–1980-х гадоў з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Прадметы мінулай эпохі, уключаныя ў экспазіцыю музея, удзельнічаюць у рэканструкцыі святкавання новага года савецкай сям’ёй. Музейныя педагогі прапануюць вам самастойна зрабіць навагоднія паштоўкі, скарыстаўшы папулярныя ў ХХ стагоддзі матэрыялы.

Папярэдні запіс на майстар-клас па тэл. (017) 327-27-50.






®