Музейныя лабірынты


Засумавалі па падарожжах? Тады ў бліжэйшы час незабыўныя прыгоды чакаюць менавіта вас! “Музейныя лабірынты. Час сямейных адкрыццяў” – праект, які ладзяць шэсць сталічных музеяў: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Беларуская хатка, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі горада Мінска і Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца сямейныя каманды (у абраным вамі складзе). Пачаць падарожжа можна з любога музея і перамяшчацца па іх у адвольным парадку. Пры наведванні першага музея сямейная каманда атрымае Пашпарт музейнага падарожніка. Далей неабходна:

  1. Прыйсці ў адзін з шасці музеяў-удзельнікаў.
  2. Прад’явіць пашпарт музейнага падарожніка.
  3. Атрымаць пуцяводнік з заданнямі.
  4. Паспяхова выканаць усе заданні.
  5. Атрымаць штамп аб праходжанні маршрута.

Усе каманды атрымаюць ад арганізатараў памятныя сувеніры. У апошнім музеі трэба пакінуць Пашпарт музейнага падарожніка з кантактнымі дадзенымі і чакаць запрашэння на ўрачыстае падвядзенне вынікаў, якое адбудзецца 29 мая 2021 года.  

Каманды, якія пройдуць маршрутам па шасці музеях і выканаюць заданні, возьмуць удзел у розыгрышы Суперпрыза ад Генеральнага партнёра праекта – Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пераможцаў чакае вандроўка па Беларусі!

Адзіны кошт наведвання любога з музеяў-удзельнікаў – 10 рублёў з каманды.

Таямнічыя і займальныя маршруты, захапляючы працэс пошуку і радасць адкрыццяў – усё гэта чакае ўдзельнікаў падчас музейных прыгод!

625