Новости

Літаратурнае падарожжа "1.1.1"

“1.1.1” – штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.


Чытаем сваё. Класіка. Ад кахання да любові

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 27 красавіка ў 17.30 на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".

УВАГА! Гэтым разам сустракаемся у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)


Чытаем сваё. Класіка. Мсціслаўцы. Сяброўства падчас чумы

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 30 сакавіка ў 17.30 на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".


"…І нехта ўспомніць пра мяне"

27 лютага а 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на імпрэзу “…І нехта ўспомніць пра мяне”, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Пратасевіча.

Расказаць пра гэтага чалавека — літаратуразнаўцу, музеязназцу, збіральніка артэфактаў і папулярызатара культурнай спадчыны — нам асабліва важна, бо ён наш калега. Міхаіл Пратасевіч, філолаг па адукацыі, большую частку свайго жыцця прысвяціў музейнай справе ў літаратурных музеях: працаваў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Літаратурным музеі Петруся Броўкі.


Чытаем сваё. Класіка. Паэтычны двубой. "Маладняк" vs "Узвышша"

16 лютага ў 17.30 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".


Прэзентацыя кнігі Святланы Куль “Вершы, байкі, паэмы. Кніга другая”

1 лютага а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ўсіх на прэзентацыю паэтычнай кнігі беларускай аўтаркі Святланы Куль.


Музей для дваіх

Пакуль вы не паспелі адагрэцца ад бязснежнага снежня і наладзіцца на працу пасля зімовых святаў, Літаратурны музей Петруся Броўкі аб'яўляе самую цёплую штогадовую акцыю да Дня ўсіх закаханых “Музей для дваіх”.




® http://lemon62.ru/sankt-peterburg/register.php . Купить диплом магнитогорск подробнее.