Выставки

Выстава "Дружба народов"
21.02.2013 14:43

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае
на адкрыццё выставы
ПРЭС-РЭЛІЗ

27 лютага 2013 г. а 14 гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыццё выставы “Дружба народов”.

Выстава прысвечана раману П.Броўкі “Калі зліваюцца рэкі”. На выставе будуць прадстаўлены прадметы з фонду музея, якія экспануюцца ўпершыню (рукапісы, машынапісы рамана і інш.).

Выстава
28.02.2012 16:00

28 лютага 2012г. адбудзецца мерапремства і адкрыццё выставы, прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка Уладзіміра Карпава

Выстава "Памяць душы маёй"
24.01.2012
17.02.2012

24 студзеня 2012г. у Літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрылася выстава “Памяць душы маёй”, на якой прадстаўлены самаробныя лялькі, выкананыя ў розных тэхніках таленавітымі майстрамі нашай краіны.
У беларусаў, як і ў іншых славянскіх народаў, у ляльку быў закладзены пэўны сэнс. Кожная з іх павінна была несці чалавеку нешта добрае, светлае, берагчы ад хвароб і няшчасця.

"Памяць душы маёй"

На выставе прадстаўлены абрадавыя, міфалагічныя лялькі, лялькі-абярэгі, гульнёвыя лялькі і лялькі, зробленыя ў традыцыйным беларускім народным стылі. Гэтыя цудоўныя творы мастацтва выкананы з тэкстылю, пластыку, керамікі, воўны, пап’е-машэ і іншых матэрыялаў. У кожнай з іх – свая гісторыя стварэння, свая душа, свая непаўторная энергетыка. Лялькі зроблены рукамі майстра з такой цеплынёй, дабрынёй, пяшчотай і любоўю, што ўсе гэтыя пачуцці адразу перадаюцца кожнаму наведвальніку выставы.
Творы майстроў здзіўляюць разнастайнасцю форм, багаццем фантазіі, арыгінальнасцю выканання, майстэрствам увасаблення эстэтычных густаў народа і нацыянальных традыцый.
Выстава дае цудоўную магчымасць адчуць непарыўную сувязь мінулага з сучаснасцю і будучыняй. Музей запрашае усіх жадаючых наведаць выставу. Наш адрас вул.К.Маркса, 30 (дамафон Музей 4). Тэл. для даведак 227 27 50

®