Ноч музея Петруся Броўкі. Дваічны код

Каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі апошнім часам адчула сябе Магамедам, да якога не ідзе Гара. Паважаныя наведвальнікі, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што кожны год вы прыходзіце да нас у Ноч музеяў, але ў суботу вечарам 16 мая заставайцеся там, дзе вам бяспечна і зручна. Нашы прывычныя спадарожнікі – кампутары і смартфоны – якія ўсё ведаюць пра нас, але разумеюць толькі нулі і адзінкі, дапамогуць нам з вамі пагаварыць пра літаратуру і жыццё, наведаць з экскурсаводам пастаянную экспазіцыю музея і часовую выставу, убачыць новыя музейныя праекты, якія мы падрыхтавалі адмыслова для ночы музеяў. Не абыдзецца і без фондавых сюрпрызаў – мы сабралі для вас калекцыю недарэчных прадметаў, якім шанец быць выстаўленымі выпадае раз на 100 год. 2020 год дзіўным чынам мяняе не толькі наша жыццё, але і жыццё музейных прадметаў. Чакаем вас анлайн:

ZOOM
18.00 – 18.40 Літаратурная сустрэча “Беларускія літаратурныя экспрэсіяністы ХХ стагоддзя” з Васілём Дранько-Майсюком (папярэдняя рэгістрацыя).
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/17TYJV7tjDiqn6tepzJdttwEmITeMyz2PVnug4S1...

YouTube
19.00
- Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі “Паэт і час: жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі” (Карына Кушчанка).
- Экскурсія па выставе “З місіяй – у падарожжа” (Дарыя Карчашкіна).
- Экскурсія па дому на К.Маркса 30, кватэры №4 і мемарыяльных пакоях (Лізавета Вішэўская).

Facebook, Instagram, ВКонтакте
20.00
- Прэзентацыя калекцыі фондавых прадметаў “Калі не цяпер, то праз 100 год” (Наталля Мізон).
- Прэзентацыя фотапраекта Дарыі Карчашкінай “Рукі музея”.
- Прэзентацыя выставы пастэлі Вольгі Владыка “Музейная імпрэсія”.

* Усе праекты пасля Ночы музеяў застануцца на анлайн-платформах.

262