“А ўсё яно ідзе з малога…”

22 мая а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную праграму “А ўсё яно ідзе з малога…”, прысвечаную жыццю  і творчасці Петруся Броўкі, яго авантурам і прыгодам у дзяцінстве і маладосці, а таксама яго таварышам па жыцці і калегам-пісьменнікам, паэтам, драматургам.

Інтэрактыўная праграма распавядзе пра таямніцы Петруся Броўкі і яго сяброў. У праграме будуць прымаць удзел вучні малодшых і старэйшых класаў, усе аматары беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. У тэатралізавана-гульнёвай форме Васіль Дранько-Майсюк распавядзе і разыграе асобныя яркія моманты, дзе будзе дастаткова цікавостак, загадак і, безумоўна, таямніц.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!

128