Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2

27 жніўня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2”, прысвечаную жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў “Пахне чабор” і “Александрына”.

Мы працягнем незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам – аўтарам пранікнёных вершаў пра каханне і гучных заклікаў да будаўніцтва новага жыцця. Як паэт і чалавек, ён не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў многім людзям, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю і ўменнем быць роўным сярод роўных.

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, удзельнікі пазнаёмяцца з малавядомымі вершамі і фактамі з жыцця паэта.

 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

 

Уваход па квітку ў музей:
дарослыя – 4 руб.
студэнты і навучэнцы – 2 руб.

525