Савецкі Танк. 1939-1989

29 кастрычніка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Савецкі Танк. 1939-1989”.

Максім Танк – адзін з самых яркіх, уплывовых, знакавых беларускіх паэтаў савецкага часу. Яго незвычайнасць у тым, што ён заўсёды стараўся, нягледзячы на званні і ўганараванні, пазбягаць пафасу. Ён быў іранічны (і дастаткова часта самаіранічны), любіў эксперыменты, стараўся не паўтарацца, заўсёды шукаў незвычайныя вобразы і метафары. Як кіраўнік Саюзу пісьменніку шмат дапамагаў пакрыўджаным у савецкі час.

Яго цудоўная, незвычайная творчасць – змест нашага вечару.

 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

 

Уваход па квітку ў музей.

748