Мемарыяльная экспазіцыя

Мемарыяльная частка экспазіцыі – гэта бібліятэка і рабочы кабінет Петруся Броўкі – той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры жыцці паэта. Асабістая бібліятэка Петруся Броўкі захоўвае творы мастацкай літаратуры ад старажытнарымскіх часоў да 1980 года. Гэта кнігі замежных аўтараў у перакладзе на беларускую або рускую мову, беларуская і руская савецкая літаратура, класічная і пасляваенная літаратура. Гэтыя кнігі выступаюць маўклівымі сведкамі літаратурнага густу паэта.