Дакументальная экспазіцыя

Дакументальная экспазіцыя падрабязна знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам Петруся Броўкі, з маляўнічымі краявідамі тых мясцін, дзе ён нарадзіўся і пабываў. Сярод экспанатаў – рукапісы і аўтографы Петруся Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў, машынапісныя варыянты кніг, лісты і паштоўкі, нотныя рукапісы на словы паэта. Цікавасць выклікаюць фотаздымкі паэта і яго акружэння, а таксама мастацкія работы, падораныя Петрусю Броўку, графічныя аркушы з ілюстрацыямі да яго твораў. Экспазіцыя дзеліцца на раздзелы:


1.    "Дзяцінства незабыўны час…" (1905–1917 гг.): родная вёска Пуцілкавічы, сям’я Петруся Броўкі.


2.    "Так пачыналася маладосць" (1918–1940 гг.): праца ў рэдакцыі газеты "Чырвоная Полаччына", газеты і часопісы, дзе друкаваліся вершы паэта, пісьменніцкае асяроддзе Петруся Броўкі. Рарытэтнымі экспанатамі гэтага перыяду з’яўляюцца фотаздымкі паэта, дыплом аб заканчэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, членскі білет Петруся Броўкі, прынятага ў Саюз пісьменнікаў у 1934 годзе.


3.    "Будзем сеяць, беларусы!" (1941–1945 гг.): дзейнасць Петруся Броўкі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Знакавымі эскпанатамі гэтага перыяда сталі фотаздымкі паэта, яго дакументы, лісты да сям’і, асабістыя рэчы. 


4.    "Роздум" (1946–1969 гг.): фотаздымкі паэта ў розных кутках Еўропы, Азіі, на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, з творцамі іншых нацыянальных літаратур, з землякамі на Ушаччыне, з сям’ёй.


5.    "Я вам скажу…" (1970-я гг.): матэрыялы пра Беларускую Савецкую Энцыклапедыю, кнігі з дарчымі надпісамі, сувеніры, падараваныя паэту, калі ён бываў у замежных паездках.