Аўтарская лекцыя «Люты, 23»

З нагоды Дня абаронцаў Айчыны ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе аўтарская лекцыя “Люты, 23”, на якой старшы навуковы супрацоўнік музея Павел Яцін прадставіць 23 цікавых тэзіса звязаных з гэтай датай. Напрыклад:

  • Як звязаны беларускіх шляхецкі род Нямцэвічаў са святам 23 лютага;
  • Пераезд сталіцы Расіі з Петраграда ў Маскву;
  • Барацьба «КВ» супраць 23 лютага;
  • Армейскія гісторыі Петруся Броўкі і яго родных.

Пра гэта і іншае вы даведаецеся 23 лютага а 18.00 гадзіне.

Уваход вольны!

723