Аўтарская экскурсія «Быццам абсыпана промнямі зор...»

4 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас аўтарскую экскурсію “Быццам абсыпана промнямі зор…”, якая прысвечана жанчынам у жыцці паэта.

Хто творца без жанчыны? Усё яшчэ творца, але абяздолены, пазбаўлены прыўкраснага – жаночай прыгажосці, пяшчоты, мудрасці. Да шчасця, Петруся Броўку па жыцці абкружалі менавіта такія жанчыны, пра якіх немагчыма прамаўчаць – нездарма паэт настолькі трапна падбіраў словы для апісання прадстаўніц прыгожага полу у сваёй лірыцы. На аўтарскай экскурсіі “Быццам абсыпаны промнямі зор…” распавядзем вам якраз пра іх.

Аўтар і вядучы – Дарыя Карчашкіна.

Уваход – 4 рублі!

Рэгістрацыя на экскурсію пры дапамозе google-формы: Рэгістрацыя на экскурсію "Быццам абсыпана промнямі зор..." (google.com)

658