Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны

9 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны.”.

Платон Галавач, як ніхто з тагачасных беларускіх пісьменнікаў канца 1920-х — пачатку 1930-х гг., здзіўляў і чытачоў, і крытыку. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш ды iншыя мовы. Ён не ўмеў маніць, не ўмеў прыстасоўвацца. Заставаўся шчырым, як у творчасці, так і ў паўсядзённасці. Яго дзівоснаму нежаданню мімікрыраваць, гордаму адстойванню ўласнай годнасці можна вучыцца цяпер.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход – 4 рублі!

646