Уладзімір Дубоўка: Казкі для дарослых і малых

23 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Уладзімір Дубоўка: Казкі для дарослых і малых”, на якой Васіль Дранько-Майсюк распавядзе пра творчасць Дубоўкі пасля 1956 года.

Уладзімір Дубоўка лічыўся лепшым беларускім паэтам 1920-х, адкрывальнікам новых формаў, аўтарам многіх наватвораў. Нават Янка Купала ставіў яго вышэй за сябе. Ён спадзяваўся стварыць прыклад сапраўднай вытанчанай беларускай літаратуры – непадманнай, высакароднай…

Многія героі позняй творчасці Дубоўкі падкрэслена рамантызаваныя, не маюць аніякай заганы, прыгожыя вонкава і ўнутрана, супрацьстаяць брыдкаму хаму. У сваёй тагачаснай творчасці ён рэгулярна звяртаецца да тэмы раптоўнай несправядлівасці, змагання з нечаканымі нягодамі, калі табе ніхто, апроч цябе самога, не дапаможа.

 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход – 4 рублі!

136