Лекцыя «Май зялёны на парог»

29 красавіка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя, прысвечаная гісторыі свята 1 мая.

Свае вытокі 1 мая бярэ ў старажытныя дахрысціянскія часы, калі адзначалі росквіт вясны і ўраджайнасці. Вальпургіева ноч, Бяльтэйн, Зялёны Сант’яга – розныя традыцыі святкавання былі ў народаў Еўропы. Сёння яны шануюцца нашчадкамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя гэты дзень ўпершыню атрымаў атаясамленне з барацьбой рабочых за свае эканамічныя правы. Менавіта праз паспяховасць дэманстрацый 1 мая пачалі адзначаць кожны год.

На лекцыі будуць абазначаны перадумовы і вытокі ўзнікнення традыцыі святкавання 1 мая, распаведзена пра барацьбу рабочых за свае эканамічныя правы на тэрыторыі Расійскай імперыі як перадумову свята працоўных, расказана пра трансфармацыю правядзення 1 мая ў савецкі час і вызначана актуальнасць святкавання 1 мая ў Беларусі на сучасным этапе.

 

 

Уваход вольны!

645