«Спяваем талакой»

26 жніўня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі пры падтрымцы Блонскага сельскага дому культуры запрашае на мерапрыемства “Спяваем талакой”.

Фальклор – гэта падмурак нашай беларускай культуры. Менавіта фальклор, будучы яе неад’емным кампанентам, садзейнічаў спакон вякоў фарміраванню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Няма на свеце нічога такога, чаго не магла б выразіць такая частка беларускага фальклору, як  песня – ад найтанчэйшых адценняў пяшчотных пачуццяў да глыбока-філасофскай думкі пра Сусвет і месца чалавека ў ім. Ідэалы дабра і справядлівасці, павага да працы і дапамога ўсяму жывому знайшлі месца ў народных песнях.

На мерыпрыемстве выступіць з мастацкай праграмай народны фальклорны калектыў песні “Зарачанка” Блонскага сельскага дому культуры. У рэпертуары калектыву – вялікая колькасць беларускіх традыцыйных абрадаў і песень, танцаў і гульняў, якія ўдзельнікі выконваюць на вялікіх і малых пляцоўках ужо больш за 40 гадоў.

Госці імпрэзы даведаюцца, якімі словамі карысталіся продкі беларусаў у розныя моманты свайго жыцця, вывучаць і разам выканаюць песні пад акампанемент беларускіх народных музычных інструментаў: дуды, ліры, гусляў і дудкі.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

536