У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства «Спяваем талакой»

26 жніўня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Спяваем талакой”, дзе з мастацкай праграмай выступіў народны фальклорны калектыў песні “Зарачанка” Блонскага сельскага дома культуры. Госці пазнаёміліся з беларускімі народнымі песнямі, праспявалі іх разам пад акампанемент народных музычных інструментаў: дуды, ліры, гусляў і дудкі, а таксама развучылі беларускія танцы.

539