Мерапрыемства «Танчым талакой»

16 верасня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі пры падтрымцы Блонскага сельскага Дома культуры запрашае на мерапрыемства “Танчым талакой”.

Беларускі народны танец з’яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва. У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.

На мерапрыемстве ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Зарачанка” распавядуць вам пра гісторыю і асаблівасці беларускіх народных танцаў. Таксама вы зможаце вывучыць і разам выканаць некаторыя з іх пад акампанемент традыцыйных народных інструментаў.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны  тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

565