Тэматычная экскурсія «Броўка і сацрэалізм»

1 мая ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдуць тэматычныя экскурсіі “Броўка і сацрэалізм”!

У сваіх творах Пятрусь Броўка захапляўся героікай жыцця, перадаваў яго напружаны рытм, радаваўся далучанасці свайго пакалення да перабудовы свету. Сучасны пункт гледжання на прозу і паэзію Броўкі актуалізуе вам старшы навуковы супрацоўнік музея Павел Яцін. Вас чакаюць захапляльныя гісторыі, унікальныя экспанаты і малавядомыя вершы яркага сацрэалізму!

Расклад экскурсій: 11:00, 13:00, 15:00, 17:00.

Кошт: 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

357