Тэматычная экскурсія «Ад цябе не прыходзяць лісты…»

9 мая ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдуць тэматычныя экскурсіі “Ад цябе не прыходзяць лісты…”.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах – жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці братоў, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі. Лёс даў магчымасць Пятру Усцінавічу і яго жонцы Алене Міхайлаўне застацца жывымі і захаваць сваю сям’ю.

Падчас экскурсій вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады, а таксама вы зможаце ўбачыць на свае вочы каштоўныя экспанаты музея – пачытаць лісты і паглядзець фотаздымкі сям’і народнага паэта Беларусі.

Расклад экскурсій: 11:00, 13:00, 15:00, 17:00.

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

358