Тэматычная экскурсія «Баліць жывым…»

9 мая 2023 года ў 15:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на тэматычную экскурсію “Баліць жывым…”, прысвечаную святу Вялікай Перамогі.

Беларусь — краіна, якая перажыла мноства спусташальных войнаў. Асабліва пакутнай для нашай Радзімы стала Вялікая Айчынная вайна. Ад яе наступстваў залежыў лёс нацыі і кожнага чалавека.

Гэты перыяд патрабаваў высокай духоўнай стойкасці, мужнасці і патрыятызму. У цяжкі час беларускі народ праявіў незвычайны гераізм у змаганні з ворагам. Але і на акупаванай тэрыторыі не перапынялася літаратурна-мастацкае жыццё. Тут, асабліва ў партызанскіх зонах, пашыралася масавая паэзія, працягвалася дзейнасць прафесійных пісьменнікаў, якія сталі партызанамі або падпольшчыкамі. З 9 мая 1945 года мінула 78 гадоў. Сведкаў тых трагічных падзей усё меней, але нязменна памяць захоўваецца ў кнігах.

Падчас экскурсіі “Баліць жывым…” наведвальнікі даведаюцца пра беларускіх пісьменнікаў, якія былі ўдзельнікамі або сведкамі Вялікай Айчыннай вайны, прасочаць, як ваенныя падзеі адбіліся на іх літаратурнай творчасці.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

373