«Субота ў музеі»

У Дзень горада Мінска (9 верасня 2023 года) Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае далучыцца да “Суботы ў музеі”. У гэты дзень кожны наведвальнік атрымае магчымасць за ўваходны квіток наведаць экспазіцыю музея і паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых.

ПРАГРАМА:

  1. Музейны занятак “Калі саджуся за паперу…” (друк на пішучай машынцы)
  2. Настольныя гульні:
    • “Растлумач мне, калі ласка!” (тлумачым словы з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў)
    • “Мінск вачыма Петруся Броўкі” (гульня для знаёмства з асноўнымі біяграфічнымі звесткамі пра народнага паэта Беларусі Петруся Броўку)
  3. Паэтычны майстар-клас (5 тэм з ключавымі словамі, пры дапамозе якіх кожны жадаючы можа скласці свой асабісты верш і запісаць яго на паперы)

Уваход па квітку ў музей.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

285