У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшло мерапрыемства «Дайце скрыдлы»

14 верасня да Дня народнага адзінства ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшло мерапрыемства “Дайце скрыдлы”, прысвечанае Алаізе Пашкевіч (Цётцы).

Госці пачулі гісторыю лёсу і творчасці паэткі, а таксама абмеркавалі пакручастыя перыпетыі яе жыццёвага шляху. Прагучалі вершы Цёткі, абмяркоўвалася яе проза, якая адрознівалася наватарствам і тэматычнай шматграннасцю для свайго часу. Многія радкі Алаізы Пашкевіч застаюцца штодзённа актуальнымі нават праз столькі дзясяткаў год.

196