«Міхась і Марыся»

21 верасня а 18-й гадзіне запрашаем вас на мерапрыемства “Міхась і Марыся”, прымеркаванае да 85-годдзя з напісання лібрэта оперы “Міхась Падгорны”.

У 1933 годзе на Траецкай гары ў Мінску пачалося будаўніцтва тэатра оперы і балета Беларусі па праекце вядомага архітэктара Іосіфа Лангбарда. Адной з галоўных сваіх задач, акрамя пастановак класічных оперных шэдэўраў заходнееўрапейскага і рускага рэпертуараў, тэатр лічыў стварэнне рэпертуару нацыянальнага, беларускага. У 1930-х гадах тры беларускія оперы ўбачылі свет – “У пушчах Палесся” Анатоля Багатырова, “Міхась Падгорны” Яўгена Цікоцкага і “Кветка шчасця” Аляксея Туранкова.

10 сакавіка 1939 года менавіта прэм’ерай оперы “Міхась Падгорны” адчыніў свае дзверы будынак Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Аўтарамі выступілі кампазітар Яўген Цікоцкі і паэт Пятрусь Броўка. У аснове сюжэту – гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі. Але бацькі дзяўчыны аддаюць яе замуж за некаханага Змітрака, а Міхася прызываюць у салдаты...

Упершыню ж лібрэта оперы было прадстаўлена ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” ў 1938 годзе.

На мерапрыемстве можна будзе ўбачыць дакументы з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі, паслухаць урыўкі з оперы і даведацца пра гісторыю яе стварэння.

Уваход па квітку ў музей.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

248