Фондавая пятніца: камуз

У фондах Літаратурнага музея Петруся Броўкі захоўваюцца падарункі Петрусю Броўку ад сяброў і калег. Адзін з іх – камуз, падарунак кіргізскіх пісьменнікаў на 70-годдзе з дня нараджэння.

Камуз – кіргізскі народны шчыпковы музычны інструмент. Пры ігры інструмент звычайна трымаюць пад вуглом 25-30 градусаў (як гітару). Прафесійныя выканаўцы (“камузчы”), дэманструючы сваё майстэрства, граюць на інструменце “жангліруючы”, нават пераварочваючы грыфам уніз. Камуз і да гэтага часу шырока распаўсюджаны як ў прафесійным мастацтве кіргізаў, так і ў народным побыце.

Першыя апісанні гэтага інструмента можна знайсці ў працах кітайскага гістарыёграфа і пісьменніка Сыма Цзяня (ІІ-І стст. да н.э.). А ў 1962 годзе каля вёскі Шамшы ў Чуйскай даліне Кыргызстана археолагі знайшлі камуз, датаваны IV-V стагоддзем.

Музыказнаўца Сагыналы Субаналіеў пісаў:

“Паходжанне лексемы “камуз” шмат разоў разглядалася цюрколагамі і музыказнаўцамі. На мове старажытнацюркскіх плямёнаў “кабыз” з’яўляецца агульнай назвай прыналежнасці да музычных інструментаў, гэтым словам спачатку быў названы рэзанатарны інструмент, так як на старажытнацюркскай мове govi абазначала пусты, паглыблены, а слова govug – у бакшы (шаманаў) было слова, якое ўжываецца ў выгнанні злых духаў”.

Многія элементы кіргізскай народнай музыкі былі выпрацаваны пад уплывам качавога ладу жыцця, які перашкаджаў узнікненню буйных стацыянарных інструментальных ансамбляў, але спрыяў развіццю невялікага перасоўнага інструмента – камуза. Замест таго, каб ствараць мноства разнастайных музычных інструментаў, людзі пачыналі эксперыментаваць з камузам і голасам, здабываючы розныя гукі і выпрацоўваючы розныя стылі ігры. Сярод кіргізаў качавы лад жыцця захаваўся аж да ХХ стагоддзя, і за гэты час у іх выпрацавалася своеасаблівая музычная культура, якая па шэрагу аспектаў адрозніваецца ад культуры іншых народаў Цэнтральнай Азіі.

Музыказнаўца Віктар Вінаградаў пісаў:

“Камуз з’яўляецца самым шанаваным музычным інструментам кіргізаў. Нягледзячы на падабенства ў назвах з многімі інструментамі роднасных народаў, ён адрозніваецца сваёй арыгінальнасцю ва ўсёй Сярэдняй Азіі. Дутар у узбекаў, таджыкаў, туркмен, казахская двухструнная домбра па сваім настроі, спосабу ігры блізкія адзін з адным. Кіргізскі камуз у адрозненні ад іх не мае грыфы, мае тры струны, шмат граняў наладаў, мноства відаў ігры на ім, асабліва вылучаецца па тэмбры, узроўню выкананага твора”.

406