Да Тыдня бацькоўскай любові

Літаратурны музей Петруся Броўкі ведае, як прыемна і карысна правесці час з роднымі! З 14 па 22 кастрычніка мы запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў “Прывядзі сваіх дзяцей… У музей!” у межах Тыдня бацькоўскай любові. У гэтыя дні кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць экспазіцыю музея, паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых!

ПРАГРАМА:

  • Настольная гульня “Растлумач мне, калі ласка!” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
  • Занятак “Калі саджуся за паперу” дасць вам магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Вы зможаце засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
  • Настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народанага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактывацца ў чытанні вершаў.
  • Лекцыя “Помню з дзяцінства матчыны рукі”, якая прысвечана маці паэта Алене Сцяпанаўне і маці яго жонкі Алене Рыгораўне.

Абавязковы папярэдні запіс.

Уваходны квіток: для сямей (да 5 чалавек) агульны квіток – 8 руб.; для астатніх груп наведвальнікаў – па прэйскуранту.

Для шматдзетных сямей уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

309