У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы «Гады́ як шторм»

30 лістапада ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы “Гады́ як шторм”, створанай сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Выстава прадстаўляе час маладосці, 35 год жыццёвага шляху паэта праз церні эпахальных змен да абсалютнага поспеху. На адкрыцці выставы прагучалі гісторыі з творчага і асабістага жыцця Петруся Броўкі ад куратара выставы, а таксама ад супрацоўнікаў устаноў, сумесна з якімі яна была створана. У межах адкрыцця была праведзена экскурсія, якая раскрыла наведвальнікам многія таямніцы з жыцця паэта.

125