Запрашаем на квэст-праграму!

22 снежня з 17:00 да 20:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на квэст-праграму “Калядныя вячоркі”.

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята года — Каляды. Беларускія традыцыі свята прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

Давайце ж і мы на адзін вечар уявім сябе беларусамі і беларусачкамі мінуўшчыны, якія з нецярпеннем увесь год чакалі галоўнага свята ў коле года. Запрашаем паўдзельнічаць у святочным квэсце і адзначыць Каляды разам з намі!

Што трэба мець з сабой:

  • Цукеркі ці іншыя пачастункі (як жа не пачаставаць казу і калядоўшчыкаў?);
  • Добры настрой;
  • Вашы самыя запаветныя жаданні на будучы год;
  • Гатоўнасць варушыць мазгамі, спяваць і танцаваць ва ўсю моц!

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

180