«Аркадзь Куляшоў. „Зямля мой вымярае шлях“»

8 лютага а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Аркадзь Куляшоў. «Зямля мой вымярае шлях»”, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

Аўтар легендарных радкоў пра Алесю, наватар касмічнай паэзіі і просты чалавек, які любіў пісаць вершы, лежачы на канапе. Якім быў народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў? Ці настолькі непасягальны для кожнага з нас паэтычны талент? Паспрабуем разабрацца падчас мерапрыемства.

Уваход па квітку ў музей.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

190