Запрашаем!

Падчас канікул Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе правесці час цікава і адукацыйна!

ПРАГРАМА:

  1. Музейны занятак “Калі саджуся за паперу…”. Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы. Кошт – 3.50 BYN з чалавека (групы да 20 чалавек);
  2. Гульня “Растлумач мне, калі ласка”. У гульні спатрэбіцца ўменне тлумачыць словы з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў. Кошт – 3.50 BYN з чалавека (групы да 5 чалавек);
  3. Музейны занятак “Мяне чакаюць у музеі”. Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры. Кошт – 3.50 BYN з чалавека (групы да 20 чалавек);
  4. Музейны занятак “Лучынка”. У якія гульні гулялі дзеці стагоддзе таму? Занятак заснаваны на матэрыялах часопіса “Лучынка” (1914) паглыбляе ў атмасферу дзяцінства мінулага стагоддзя. Кошт – 3.50 BYN з чалавека (групы да 20 чалавек).
93