У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная дзея «Кулямёты брахалі мопсікам…»

22 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная дзея “Кулямёты брахалі мопсікам…”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі пачулі гісторыю “Беларускай Літаратурна-Мастацкай Камуны”, да якой Пятрусь Броўка далучыўся 23 лютага 1928 года. Былі раскрыты яго адносіны з удзельнікамі гэтай суполкі, у прыватнасці, яе кіраўніком Паўлюком Шукайлам. Прагучалі радкі з твораў літкамунаўцаў і часткі з неапублікаванай паэмы Петруся Броўкі.

130