Запрашаем на інтэрактыўную экскурсію!

8 сакавіка а 16-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную экскурсію “Тры Алены”.

Так сталася, што ў жыцці паэта Петруся Броўкі было тры знакавыя жанчыны, якія насілі імя Алена: маці – Алена Сцяпанаўна Броўка, жонка – Алена Міхайлаўна Броўка (у дзявоцтве Рыдзеўская) і цешча – Алена Рыгораўна Рыдзеўская. Кожная з гэтых жанчын прайшла свой непаўторны і пакручысты жыццёвы шлях, і мы раскажам вам пра іх. Акрамя таго, пакажам унікальныя музейныя прадметы, звязаныя з трыма Аленамі: ад касметыкі да кніг, ім прысвечаных.

Уваходны квіток – 10 р.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

170