«Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачу!»

3 ліпеня 2024 года Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас адзначыць свята разам!

Вы маеце магчымасць цікава і культурна правесці час у музеі: праслухаць экскурсію пра жыццё і творчасць Петруся Броўкі ў вызваленым ад акупацыі Мінску, а таксама згуляць у настольную гульню “Мінск вачыма Петруся Броўкі” і пазнаёміцца з гістарычна-знакавымі ў біяграфіі паэта лакацыямі сталіцы.

Час правядзення: 11:00, 15:00.

Уваход па квітку ў музей. Абавязковы папярэдні запіс.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

496