Міжнароднач акцыч "Ноч музеяў-2014" у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі



Міжнароднач акцыч "Ноч музеяў-2014" у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі
"З НАС КОЖНЫ З ТАЙНАЮ СВАЁЙ..."



17 мая 2014 года запрашаем правесці Ноч музеяў у Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Вы апынецеся ў элегантнай творчай атмасферы, у якой працаваў вядомы аўтар "Александрыны" і "Пахне чабор". Творчае асяроддзе будуць узнаўляць удзельнікі тэатральнай майстэрні "Студыёзы" (спектакль па матывах карыкатур Х.Бідструпа, рэжысёр – Вячаслаў Сашчэка) і тэатральнай школы “Вобраз”. Падчас музейнай Ночы адбудзецца прэзентацыя сайта Textura.by, які дазваляе аўтарам заявіць пра сябе, выставы фотаработ Вікторыі Розум “Край” і прадстаўленне калекцыі парцаляны KARALI (рэчаў, якія зроблены рукамі з найлепшых матэрыялаў). Клубам GRAPHO ў музейнай прасторы будзе зладжана літаратурнае шоў з творчымі трэнінгамі. Акрамя таго, усіх, хто завітае да нас на Ноч музеяў, чакаюць музычныя выступленні, майстар-класы па прыкладной творчасці і інш.


Пачатак а 16-й гадзіне.

Кошт квіткоў: 20 000 бел.руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30)
Кантактны тэлефон: (017) 226-09-81.

213