Я цябе кахаю!


12 лютага а 18-й гадзіне запрашаем на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Я цябе кахаю!”

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з творчасцю лепшых беларускіх паэтак ХХ ст.: Канстанцыі Буйло, Эдзі Агняцвет, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Веры Вярбы, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц. Іх паэзія была пачуццёвай, яркай, прыцягальнай, вызначалася артыстызмам, шляхетнай вытанчанасцю, эмацыянальнасцю. Для многіх будуць адкрыццём асобныя жарсныя вершы згаданых паэтак. Пра што яны марылі, каго кахалі, ці шанцавала ім у каханні? Пра ўсё гэта вы даведаецеся, калі завітаеце на нашу вечарыну.

Аўтар і вядучыВасіль Дранько-Майсюк.

Вершы чытае Алена Баярава, вядучая актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Уваход па квітку ў музей: дарослыя – 4 руб., студэнты і навучэнцы – 2 руб.

 

Таксама старонцы музея ў Facebook плануецца online-трансляцыі мерапрыемства.

Запрашаем вас далучыцца ❤️

235