Музейныя заняткі

Музейныя заняткі для малодшага школьнага ўзросту:

 

“Мяне чакаюць у музеі”

Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры.
Працягласць: 45 хвілін.
Групы да 20 чалавек.

 

“Калі саджуся за паперу…”

Занятак дасць магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Наведвальнікі змогуць засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
Працягласць: 45 хвілін.
Групы да 20 чалавек.

 

“Лучынка”

Знаёмства ў гульнёвай форме з перыядычнымі выданнямі пачатка ХХ стагоддзя, якія Пятрусь Броўка чытаў у маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка”, дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі.
Працягласць: 45 хвілін.
Групы да 20 чалавек.

 

“Купалле”

Тэатралізаваны занятак, які далучае да нацыянальных традыцый святкавання Купалля і звычаяў, звязаных з ім.
Працягласць: 45 хвілін.
Групы да 20 чалавек.

 

Музейныя заняткі для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту:

 

Гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі”

Гульня-вандроўка дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі паэта і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактыкавацца ў чытанні вершаў.
Працягласць: 45-60 хвілін.
Групы да 10 чалавек.

 

Гульня “Таямніцы Петруся Броўкі”

Знаёмства ў форме настольнай картачнай гульні з асноўнымі біяграфічнымі дадзенымі пра паэта, а таксама з часткай музейных прадметаў, якія захоўваюцца ў фондах музея.
Працягласць: 30-45 хвілін.
Групы да 10 чалавек.

 

Гульня “Растлумач мне, калі ласка!”

Настольная гульня дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
Працягласць: 30-45 хвілін.
Групы да 10 чалавек.

 

Квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі”

Удзельнікі атрымліваюць заданні і загадкі, спаборнічаюць у хуткасці і кемлівасці. Квэст дазваляе пазнаёміцца з галоўнымі часткамі музея – мемарыяльнай і літаратурна-дакументальнай, развівае ўменне арыентавацца ў незнаёмай прасторы.
Працягласць: 30-45 хвілін.
Групы да 10 чалавек.