Лекцыі праводзяцца на базе ўстаноў адукацыі.
Працягласць: 45 хвілін.
Групы ад 70 чалавек.
Лекцыі для малодшага школьнага ўзросту:
“Музейны канструктар”
Лекцыя расказвае, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет, з якім можна дамагчыся усяго, што можа здавацца неверагодным. Суправаджаецца інтэрактыўнай прэзентацыяй “музейны канструктар”, дзе кожная цаглінка знаёміць з этапамі дзяцінства П.Броўкі.
Лекцыі для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту:
“Геаграфія Петруся Броўкі”
Пятрусь Броўка, які быў не толькі паэтам, але дэпутатам, шмат вандраваў па свеце. Кожная кропка на мапе яго жыцця паказвае, што ён нёс пэўную місію, пры дапамозе якой нашу краіну ведаюць ва ўсім свеце – ад Нью-Йорку да Тбілісі.
“Вішнёвая” энцыклапедыя”
Знаёмства з асобай Петруся Броўкі як са стваральнікам аналагу “беларускага гугла” – першага галоўнага рэдактара Беларускай савецкай энцыклапедыі і распрацоўшчыка энцыклапедычнай справы ў Беларусі.
“Шматгранны Броўка”
Уплыў творчасці Петруся Броўкі і яго дасягненні ў такіх галінах культуры як кіно, тэатр, музыка. Праз прыклады творчасці П.Броўкі паказваецца шырокі дыяпазон яго таленту – як перакладчыка, як празаіка, як кінасцэнарыста, як аўтара лібрэта да опер.
“Ты для мяне…”
Алена Міхайлаўна Броўка – адзіная жонка паэта. Разам прыгожая пара Броўкаў пражыла 47 год сумеснага жыцця, якія поўніліся радасцямі і агульным горам.
“Эмацыйны партрэт Петруся Броўкі”
Жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі з пошукамі і знаходкамі, памылкамі, падзеннямі ды ўзлётамі – праз адлюстраванне поглядаў Петруся Броўкі на розныя рэчы – ад побытавай паўсядзённасці да філасофіі.
“Шляхі сяброўства”
Лекцыя прысвячаецца жыццёваму і творчаму сяброўству двух знакавых паэтаў – Петруся Броўкі і Пятра Глебкі, якія прайшлі разам і жарсці паэтычнай маладосці, і цяжкасці вайны, і жыццёвыя клопаты. Паэты падтрымлівалі адзін аднаго, прысвячалі адзін аднаму творы і нават прыдумалі новага аўтара.
“Шаржы, пародыі, эпіграмы на Петруся Броўку”
Лекцыя адкрывае раней не вядомы шырокай публіцы бок адлюстравання паэта і грамадскага дзеяча Петруся Броўкі ў беларускай культуры – шаржы, пародыі, эпіграмы.